РУС БЕЛ ENG

Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2023

Сёння, 21 лютага, Міжнародны дзень роднай мовы, які быў зацверджаны ЮНЕСКА яшчэ ў далёкім 1999 годзе. З таго часу кожны жыхар планеты мае магчымасць аддаць пашану роднаму слову сваёй краіны.

У нашай гімназіі на 4 уроку прайшла агульная дыктоўка для вучняў 5-11 класаў (119 чалавек) і іх настаўнікаў. Тэксты падабраны так, каб усе маглі не толькі дакрануцца да мілагучнай беларускай мовы, але і ганарыцца прыналежнасцю да роднага краю, узгадаць ці пазнаёміцца з чароўнымі месцамі нашай краіны, гарадамі, славутымі людзьмі Зямлі Беларускай: “Сведкі мінулага”, “Хвіліна памяці”, “Захавальнікі гісторыі”, “Майстар гістарычнага кіно” і іншыя.

Добра праявілі сябе 11-класнікі, удзельнікі педкласа. Дзяўчаты па-майстэрску правялі дыктоўкі. Асаблівая падязяка настаўнікам Высоцкаму Генадзю Юльянаваічу, Кулінкінай Яніне Мікалаеўне, Батвінковай Наталлі Валер’еўне, якія далучыліся да акцыі і напісалі на “выдатна”. Мы ганарымся кампетэнтнымі педагогамі. Яны даказалі, што ведаюць і любяць родную мову. Яна сапраўдны прыклад для гімназістаў.