РУС БЕЛ ENG

Музей "Баранская сяліба" ДУА "Гімназія г. Барані" прымаў многа гасцей

10.04.2023

10 красавіка 2023 года музей "Баранская сяліба" ДУА "Гімназія г. Барані" прымаў многа гасцей. Спачатку даведацца пра гісторыю роднага краю, традыцыі продкаў прыйшлі навучэнцы пачатковай школы гімназіі. Вучні сталі актыўнымі ўдзельнікамі аглядавай экскурсіі, імкнуліся справіцца з нялёгкімі заданнямі інтэрактыўнай гульні. Пазней у госці завіталі навучэнцы 7-х класаў "Сярэдняй школы №15 г. Барані". Рабяты былі актыўнымі, сур'ёзна змагаліся за прызы ў віктарыне па экспанатах Бабінага кута. Напрыканцы наведвальнікі пакінулі ў кнізе водгукаў шчырыя словы падзякі.