РУС БЕЛ ENG

Музей “Баранская сяліба” працягвае прымаць гасцей

14.04.2023

Музей “Баранская сяліба” працягвае прымаць гасцей. На гэты раз наведвальнікамі сталі гімназісты 5 і 9 класаў. 14 красавіка, напярэдадні Вялікдня, навучэнцы зазірнулі ў сялянскую хату і з дапамогай музейных экспанатаў перанесліся на 100 год назад, у пачатак 20 стагоддзя. Рабяты пазнаёміліся з укладам жыцця сваіх продкаў, даведаліся пра традыцыйныя беларускія стравы. Адкрыццём для вучняў сталі качалка і валок – першы прас. У інтэрактыўнай гульні па раздзеле “Бабін кут” 5-класнікі нават апярэдзілі ў ведах 9-класнікаў.