РУС БЕЛ ENG

5 снежня 2022 года стартаваў прадметны тыдзень беларускай мовы і літаратуры

05.12.2022

5 снежня 2022 года ў нашай гімназіі стартаваў прадметны тыдзень беларускай, рускай мовы і літаратуры, гісторыі і грамадазнаўства. 5-класнікі выступілі ў ролі мастакоў. Іх ілюстрацыі да любімых твораў беларускай літаратуры цудоўна ўпісаліся ў музейную экспазіцыю “Баранскай сялібы”.

6-класнікам прыйшлося паказаць свае веды па беларускай мове. Іх чакаў конкурс эрудытаў “Ах, антонімы, амонімы, сінонімы”. Праводілі мерапрыемства вучні педкласа Маскалёва Марыя і Валодчанка Ангеліна. Трэба адзначыць, што задача была не лёгкая. Адна з трох каманд вельмі адстала ўжо пасля першых трох конкурсаў. На палове шляху не справілася з цяжарам заданняў яшчэ адна група. Да фінішу з вялікай перавагай у балах дабралася толькі апошняя каманда. Узнагароду – “9” па мове – атрымалі Іскра Юлія, Казлоў Мацвей, Антоненка Карына, Рубцова Паліна, Зямніцкая Лізавета. Малайцы, рабяты!