РУС БЕЛ ENG

Музей гімназіі “Баранская сяліба” наведалі навучэнцы педагагічных класаў сярэдніх школ №2 і №3 г. Оршы, а таксама 4-класнікі Балбасаўскай СШ

20.04.2023

20 красавіка 2023 года музей гімназіі “Баранская сяліба” наведалі навучэнцы педагагічных класаў сярэдніх школ №2 і №3 г. Оршы, а таксама 4-класнікі Балбасаўскай СШ. Рабяты пазнаёміліся з кампазіцыямі 2 залаў: “Побыт беларусаў” і “Нам засталася спадчына”. Цікава, што вучні малодшага звяна амаль ні ў чым не саступілі старшакласнікам. А адзін хлопчык сабраў больш за ўсіх прызоў. І дапамагла яму ў гэтым бабуля, да якой ён прязджае ў вёску на канікулах. Жанчына прывучае ўнука да культуры продкаў, таму заданні па экспазіцыі Бабінага кута не выклікалі ў хлапчука цяжкасцей. Хочацца падзякаваць усім гасцям за тое, што яны цікавяцца родным, беларускім.