РУС БЕЛ ENG

“Баранская сяліба” прымала ў сваіх залах гімназістаў 6 і 11 класаў

21.04.2023

21 красавіка 2023 года “Баранская сяліба” прымала ў сваіх залах гімназістаў 6 і 11 класаў. Спачатку рабяты прайшліся пад унікальным экспанатам музея – 120-гадовым ручніком–абыдзённікам, які ткаўся за адны суткі і вывешваўся пры ўваходзе ў хату. Пад ім праходзілі ўсе жыхары мясцовасці ў час эпідэміі ці ліхалецця. Таксама праганялі жывёлу, калі першы раз гналі ў поле. У час вайны ўсе мужчыны вёскі Зарэчча праходзілі пад ім. І вось што дзіўна: амаль усе вярнуліся з вайны дамоў. Так і вучням выпала магчымасць прайсці пад ручніком-абыдзённікам, папрасіць здароўя сабе і блізкім. Пры адгадванні загадак па кампазіцыі музея больш трывалыя веды паказалі Рубцова Паліна, Антоненка Карына і Семянькоў Дзмітрый. Сярод 11-класнікаў пераможцай стала Жаўрова Ганна.
Падалося цікавым, што галоўнае месца ў хаце селяніна займала печ і размяшчалася па дыяганалі з Чырвоным кутом. Найбольш складаным заданнем стала знаходжанне першага праса, а таксама просьба паказаць, як раней продкі рабілі бялізну гладкай, без зморшчын.