РУС БЕЛ ENG

5 мая, у музеі прайшоў квэст.

05.05.2023

Напярэдадні дня Вялікай Перамогі, 5 мая, у музеі прайшоў квэст. Вучням былі прапанаваны маршрутныя лісты з рэбусамі-заданнямі. Патрэбна было разгадаць зашыфраваныя словы - экспанаты музея, якія выкарыстоўваліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гімназістам 8, 10 і 11 класаў прыйшлося нялёгка, але яны паспяхова справіліся з пастаўленай задачай. Рабяты не толькі атрымалі зарад пазітыву, але яшчэ раз узгадалі, што вайна - страшная з'ява, яна не павінна паўтарыцца. Хай будзе мір ва ўсім свеце!